Шыфр
112Е000383_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, пл. Замкавая 5
Датаванне
1898 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак №5 на пл. Замкавай - тыповы ўзор грамадскіх збудаванняў Расійскай імперыі, помнік грамадзянскай архітэктуры. У самім будынку ў канцы XIX - пач. XX ст. размяшчалася "павятовая па гарадскіх справах прысутнасць" (гарадская ўправа) - выканаўчы орган гарадскога самакіравання. У цяперашні час дом уваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына.
Калі быў пабудаваны будынак № 5 дакладна сказаць цяжка. Згодна дакументам архіва Кобрынскага бюро РУП БАГР і ЗК год яго будаўніцтва 1898 г. Гарадская ўправа была пабудавана на дзяржаўныя сродкі па адным з "узорных" праектаў казённых будынкаў, шырока распаўсюджаных у кан. ХІХ ст.
У 1921-1939 гг. у будынку № 5 размяшчаўся польскі орган гарадской улады - магістрат. У 1939 г. у будынку было размяшчана часовае ўпраўленне Кобрынскага павета.
У канцы 1979 г. у будынку № 5 быў размешчаны корпус музычнай школы.
У цяперашні час будынак выкарыстоўваецца як службовы (офісны) ЗАТ “Архітэктурная студыя ”Факторпроект".