зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_30

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1895 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Згодна з архіўнымі матэрыяламі дата пабудовы будынка № 25 па вул. Леніна - 1895 г. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе. 

Будынак быў пабудаваны з чырвонай цэглы ў традыцыйным для свайго часу цагляным стылі. На першым паверсе будынка размяшчалася гандлёвые памяшканне. Уваход размяшчаўся з боку галоўнага фасада, арыентаванага да Рынкавай плошчы (цяпер вул. Леніна). Старажылы горада ўспамінаюць, што “пры Польшчы” у будынку размяшчалася вядомая ў горадзе абутковая крама “Bata”. Другі паверх выкарыстоўваўся пад жыллё.

У 1939 г. будынак быў нацыяналізаваны. І ў пасляваенны час і на сённяшні дзень памяшканні першага паверха будынка выкарыстоўваюцца як гандлёвыя. Тут размяшчаюцца гандлёвыя, складскія і дапаможныя памяшканні прамтаварнага магазіна.  

Фотаздымкі розных гадоў  сведчаць аб неаднаразовых рэканструкцыях дома, якія кардынальна змянялі яго абрысы і аб'ёмнасць. Першы паверх перабудаваны. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.