зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_31

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1910 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак №27 па вул. Леніна ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Дом быў пабудаваны ў 1910 г. як нежылы і выкарыстоўваўся як крама. Паколькі памяшканне магазіна прымыкае з паўднёвага боку да сцяны суседняга двухпавярховага будынка № 25 (1895 г.п.), можна меркаваць, што ўладальнік магазіна пражываў у будынку № 25 або выкупіў зямельны ўчастак пад будаўніцтва магазіна ва ўладальніка будынка № 25. 

Першапачатковы выгляд зменены. З боку дваровай часткі яшчэ ў савецкія часы была выканана цагляная прыбудова, у якой размясціліся складское і санітарна-бытавое памяшканні.

У 2009 г. была праведзена рэканструкцыя будынка. Быў адрэстаўраваны дах, мадэрнізаваны фасады.