зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_32

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Будынак №29 па вул. Леніна - адзін з найстарэйшых гарадскіх будынкаў, пабудаваны ў кан. XIX ст. Дом уваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Будынак захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты трохсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. У 2009 г. падчас падрыхтоўкі горада да правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі - 2009” была праведзена рэканструкцыя будынка. Была выканана замена дахавага пакрыцця, ажыццёўлена цеплавая мадэрнізацыя фасадаў, абноўлены аконныя і дзвярныя запаўненні. 

Пачынаючы з 1921 г. і па сённяшні дзень на першым паверсе будынка функцыянуе аптэка. На другім паверсе - жылыя памяшканні.