Шыфр
112Е000383_33
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 33 па вул. Леніна - наглядны прыклад гарадской архітэктуры 30-х гг. XX ст. Згодна з дакументамі архіва, дом быў пабудаваны ў 1929 г. Будынак быў пабудаваны з чырвонай цэглы, меў шырокае сутарэннае памяшканне з вышынёй столяў 1, 7-2, 1 м, два паверха і жылую мансардную частку. Галоўны фасад размяшчаўся з паўночнага боку (цяпер - з паўднёвага) і, у адрозненне ад трох іншых фасадаў, быў атынкаваны і пафарбаваны ў светлы колер.
Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе з надбудаваным паверхам. Размешчаны ў глыбіні квартала.
У 1975-76 гг. у доме была праведзена значная рэканструкцыя. Замест мансарднага паверха быў надбудаваны паўнавартасны трэці паверх. Сам будынак быў накрыты плоскім дахам. Уваход у дом быў перанесены на яго паўднёвы бок.
У 2009 г. у сувязі з падрыхтоўкай горада да рэспубліканскага фестывалю-кірмаша “Дажынкі-2009” у будынку была праведзена чарговая рэканструкцыя.