Шыфр
112Е000383_34
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак 20 ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак №35 па вул. Леніна ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Як мяркуецца, дом быў пабудаваны ў пач. XX ст. у традыцыйным для таго часу стылі "цаглянай архітэктуры". Паводле фотаздымкаў 1950-х гг. і матэрыялаў папярэдняй інвентарызацыі 1987 г. быў двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай. Праведзеная рэканструкцыя ў пэўнай ступені сказіла першапачатковы выгляд будынка.