Шыфр
112Е000383_36
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Апісанне
Паводле архіўных дадзеных дом №41 па вул. Леніна быў пабудаваны ў 1902 г. як жылы.
Двухпавярховы з падвалам складаны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны стрымана. Паўднёвы вугал будынка зрэзаны, тут размешчаны ўваход у раней існаваўшы на першым паверсе магазін. Паўночна-ўсходні вугал будынка крыху скруглены. З тылыльнага боку да фасада існуюць пазнейшыя прыбудовы. Першапачатковы выгляд будынка скажоны, дэкор і балконы страчаны.
Памяшканні першага паверха выкарыстоўваліся ў гаспадарчых мэтах. На другім паверсе размяшчаліся жылыя кватэры.
На сённяшні дзень на першым паверсе дома дзейнічае гандлёвая ўстанова, другі паверх - жылы.