Шыфр
112Е000383_40
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905 г.
Апісанне
Будынак № 2 па вул. Першамайскай уваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына.
Згодна з архіўнымі дакументамі будынак быў пабудаваны ў 1905 г. з цэглы. Гэта быў адзін з найпрыгажэйшых будынкаў таго часу, размешчаны ў адным з самых ажыўленых месцаў вул. Пінскай (вул. Першамайскай). Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі. Будынак абаграваўся галандскай печчу, абліцаванай паліванай кафляй. Пазней з боку дваровага фасада была зроблена прыбудова.
Дом быў рэканструяваны ў 1948 і 2008 гг. Свой сучасны выгляд будынак набыў у выніку апошняй рэканструкцыі.
У цяперашні час у будынкуразмешчана радыёлагічная лабараторыя ДУ "Кобрынскі ЗцГіЭ".