Шыфр
112Е000383_42
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1934 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак №4 - адзін з найстарэйшых будынкаў на вул. Першамайскай. Месца, на якім стаіць будынак, згодна са старымі планамі горада, было пастаянна забудаваным.
Будынак пабудаваны ў пач. ХХ ст., рэканструяваны ў 1934 г. Вывучэнне фотаздымкаў гэтага ўчастка вуліцы, выкананыя ў перыяд акупацыі горада кайзераўскімі войскамі (1915-1918 гг.), паказала, што на адным са здымкаў будынак № 4 адсутнічае, на іншым жа добра бачна, што на месцы дома № 4 стаіць двухпавярховы цагляны асабняк з навясным балконам на 2 паверсе.
Падчас нямецкай акупацыі дом № 4 апынуўся на тэрыторыі гета “А” (звыш 4 000 чал.). Увосень 1942 г. усе пражываючыя ў гета “А” людзі былі расстраляныя.
Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у ліпені 1944 г. будынак у самы кароткі тэрмін прыводзяць у парадак і выкарыстоўваюць як камунальны жылы дом.
Памяшканні першага паверха будынка традыцыйна выкарыстоўваліся як гандлёвыя. У розныя часы тут размяшчаліся кнігарня, кулінарная крама, крама "Жывая рыба", крама “Птушаня”.
На сённяшні дзень тут таксама размяшчаюцца гандлёвыя ўстановы.