зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Будынак № 5 па вул. Першамайскай уваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. 

Як вынікае з дакументаў архіва дом быў пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1910 г. як жылы. На фотаздымках 1915-1918 гг., 1921-1939 гг. выразна бачны будынак у яго "цагляным выкананні" - двухпавярховы, атынкаваны, разгорнуты паўднёвым фасадам да вуліцы. На другім паверсе - немудрагелісты навясны балкончык, пад ім - уваход у будынак. Фасады будынка былі пазбаўлены архітэктурнага дэкору. У цэлым будынак меў строгія і простыя формы.

Параўноўваючы выявы будынка пачатку XX ст. з яго сучасным абліччам, можна сказаць, што знешні выгляд будынка, за выключэннем дзвярнога і аконнага запаўнення, істотна не мяняўся. Таксама з боку тыльнага фасада зроблена пазнейшая прыбудова тамбура.