Шыфр
112Е000383_44
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ-ХХ ст.
Апісанне
Будынак № 8 - адзін з найстарэйшых будынкаў на вул. Першамайскай.
Дакументы архіва сведчаць, што будынак быў пабудаваны ў канцы XIX - пач. XX стст. з чырвонай цэглы як “казённая” установа пад кіраўніцтвам мясцовых ваенных інжынераў. Тут размясціўся дом прысутных месцаў (так у дарэвалюцыйнай Расіі называліся будынкі, у якіх размяшчаліся дзяржаўныя ўстановы).
З 1921 г. па 1939 г. у былым будынку "павятовай па вайсковых справах прысутнасці" функцыянавала польскае аддзяленне паштова-тэлеграфнай сувязі. Плошча будынка была значна пашырана за кошт цаглянай прыбудовы зробленай з усходняга боку ў 1921 г.
Падчас нямецкай акупацыі ў гэтым жа будынку быў размешчаны нямецкі тэлефонны вузел, што прывяло для неаднаразовых спробаў яго ўзарваць. Аднак дом уцалеў. І пасля вызвалення кантора паштовай сувязі Кобрынскага раёна прыступіла да працы 1 жніўня 1944 г. у гэтым жа будынку.
Да 1967 г. у будынку пошты з левага боку размяшчаліся дзве жылыя кватэры. Уваход у жылую частка будынка знаходзіўся з боку дваровай тэрыторыі. Ацяпленне было пячным, ежу рыхтавалі на кірагазах.
У перыяд з 1990-1998 гг. частка памяшканняў у будынку часова займала сховішча Кобрынскага філіяла Дзяржархіва Брэсцкай вобласці. У цяперашні час у будынку большая частка памяшканняў пустуе, частка будынка выкарыстоўваецца кабельным участкам Брэсцкага ЛТЦ ЗТС.