зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_45

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ ст. - пач. ХХ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Дом № 1 пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Рэканструяваны ў  2000, 2009 гадах.

Аднапавярховы з мансардным паверхам і мезанінам  трапецападобны ў плане будынак. Фасады патынкаваныя, вырашаны сціпла. Вуглы будынка на галоўным фасадзе вылучаны лапаткамі.  Прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. На галоўным і бакавым паўночна-заходнім фасадах знаходзяцца па адным дзвярным праёме таксама без дэкору.

Па ўспамінах старажылаў горада, будынак №1 у даваенны перыяд валодаў домам купец па прозвішчы Сегаль, які гандляваў школьнымі прыладамі. У 1940 г., пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, будынак быў муніцыпалізаваны. 

У гады фашысцкай акупацыі уся рухомая і нерухомая маёмасць абвяшчалася ўласнасцю вермахта. Скарэй за ўсё, у дадзеным доме ў 1943-1944 гг. пражывала сям'я нямецкіх служачых.