зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_49

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

XIX - пач. XX стст.

Апісанне

Пабудаваны ў XVIII ст., рэканструяваны ў 1920-я, 1960-я гг., сучасны выгляд набыў у выніку рэканструкцыі з рэстаўрацыяй у 2009 г.

Трохпавярховы з мансардным паверхам трапецападобны ў плане будынак. Першы паверх трактуецца як цокальны. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.

Па выявах на серыі паштовак 1903 - 1910 гг. можна зрабіць выснову, што на пач. ХХ ст. будынак быў двухпавярховы з высокім двухсхільным дахам. На акупацыйных нямецкіх паштоўках 1915 г. відаць, што перад вайной да першага паверху будынка з боку вуліцы была прыбудавана аднапавярховая крама. На паштоўцы 1936 г. прыбудаваная крама адсутнічае, а першы паверх выкарыстоўваецца як цокальны. 

Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак ацалеў. У пасляваенны час выкарыстоўваўся як жылы. Зараз гэта адміністрацыйна-гандлёвы будынак.