Шыфр
112Е000383_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1910 г.
Апісанне
Па дадзеных архіва будынак №15 быў пабудаваны ў 1910 г. Гэта быў шматкватэрны “прыбытковы” жылы дом, які будаваўся для здачы жылля ў арэнду.
Верагодна, што ў 8-кватэрным доме арандавалася жыллё для сем'яў чыноўнікаў - падаковых інспектараў павятовага казначэйства, якое размяшчалася ў суседнім будынку (цяпер №14). Пражыванне служачых дзяржаўных устаноў побач з установай ці нават у адным будынку з установай з'яўлялася абавязковым і традыцыйным у Расійскай імперыі. У далейшым, калі Кобрын апынуўся пад юрысдыкцыяй Польшчы, а ў будынку былога рускага казначэйства абгрунтавалася польская фінінспекцыя («каса скарбова»), у доме №15 скарэй за ўсё пражывалі сем'і польскіх фінінспектараў.
На сённяшні дзень будынак выкарыстоўваецца як жылы, аднак мае нежылыя памяшканні.