Шыфр
112Е000383_50
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XVIII ст.
Апісанне
Будынак пабудаваны ў канцы ХІХ ст. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.
Цяперашні выгляд атрымаў у выніку шматлікіх пасляваенных рэканструкцый. Галоўны фасад перабудаваны. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.
Па ўспамінах гараджан, у пачатку XX ст. у будынку размяшчаліся гандлёвыя рады. Верхнія паверхі выкарыстоўваліся як жылыя.
Пасля 1919 г. на першым паверсе будынка некаторы час размяшчалася паштовае аддзяленне, якое адначасова выконвала функцыю і ашчаднай касы. Затым тут размясціўся першы ў горадзе прыватны кінатэатр "Эбрама", пазней пераназваны ў кінатэатр “Ілюзіён”. У 1940 г. будынак муніцыпалізаваныі выкарыстоўваўся як Дом Соц. Культуры (ДСК). Падчас нямецкай акупацыі будынак уваходзіў у зону гета.
У пасляваенны час і зараз будынак выкарыстоўваецца як гандлёвая ўстанова.