Шыфр
112Е000383_52
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1885 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Цагляны дом № 12 пабудаваны ў 1885 г. Пра яго першых гаспадароў звесткі не захаваліся.
Будынак захаваўся ў перабудаваным выглядзе. Двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане на высокім цокалі. Накрыты вальмавым дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя, вырашаны спрошчана, маюць сляды пераробак.
У 1939 г., пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, будынак быў муніцыпалізаваны.
У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак аказаўся ў зоне гета “А”, у якім пражывала звыш 4 000 чалавек. Старажылы распавядалі, што пры выкананні работ па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі дома ў 2009 г. работнікамі камунальнай гаспадаркі каля будынка ў двары былі адкапаныя чалавечыя чарапы. Па ўсёй верагоднасці, гэта астанкі вязняў гета. Таксама вядома, што пасля ліквідацыі гета восенню 1942 г. у дыхтоўных цагляных дамах, размешчаных на плошчы Свабоды, пражывалі сем'і нямецкіх служачых. На фотаздымках 1941 г. і 1947 г. бачна, што будынак амаль непашкоджаны.
У 1993 г. была ажыццёўлена ўнутраная перапланіроўка жылых памяшканняў 1-га паверха будынка. У цяперашні час будынак выкарыстоўваецца як жылы дом.