Шыфр
112Е000383_53
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905 г.
Апісанне
Дом пабудаваны ў 1903 г. для выкарыстання пад краму.
Двухпавярховы (другі паверх надбудаваны) прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Да тыльнага фасада прыбудаваны аднапавярховыя складскія памяшканні. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны спрошчана.
На фотаздымку пачатку XX ст. бачна, што будынак быў не атынкаваны і будаваўся ў тэхніцы “цаглянай архітэктуры”. Параўноўваючы фотаздымак і сучасны знешні выгляд дома, можна меркаваць, што з часу пабудовы будынак не перабудоўваўся, толькі аконнныя праёмы былі прарэзаны пад сучасныя вітрыны.
Рэканструкцыя з надбудовай і прыбудовай складскіх памяшканняў была праведзена ў 1962 г.