Шыфр
112Е000383_54
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Цагляны дом пабудаваны ў 1905 г., у 1920-я – пачатку 1930-х гг. рэканструяваны з надбудовай другога паверха. Сучасны выгляд атрымаў пасля рамонту ў 2009 г.
Двухпавярховы трапецападобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. З тыльнага боку будынак пазней быў дабудаваны. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Паміж дамамі № 15 і 16 зроблена аднапавярховая ўстаўка, у аснове якой раней існаваўшая брама.
Будынак - адзін з некалькіх, што захаваліся да нашага часу дамоў, якія мясцовыя жыхары называлі “магдэбургскімі”. Асаблівасць такіх пабудоў: на галоўным фасадзе, які выходзіць на плошчу, маюцца па тры вакны, што было характэрным у перыяд магдэбургскага права, якое некалі дзейнічала ў Кобрыне.
Апошняя рэканструкцыя была праведзена ў 2009 г. Цяпер будынак выкарыстоўваецца для прадпрымальніцкай дзейнасці.