зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Будынак уваходзіць у склад гістарычнага цэнтра г. Кобрына. Разам з дамамі № 14 і 15, дом №16 фарміруе забудову паўднёвага боку плошчы Свабоды.

Па тэхпашпарту будынак № 16 датуецца 1904 г. Архіўныя дакументы, якія б датычыліся дома і яго ўладальнікаў, адсутнічаюць. На фатаздымку пачатку ХХ ст., на якім прадстаўлена Рыначная плошча, зафіксаваны невялікі фрагмент дома № 16. Будынак двухпавярховы накрыты высокім вальмавым дахам, на які выведзены тры коміны і з боку плошчы мелася невялікая люкарна. Хутчэй за ўсё, будынак быў рэканструяваны ў 1920-я гг., і яго фасады набылі выгляд, які захаваўся да нашага часу. Паміж дамамі № 16 і 15 існавала мураваная брама. 

Як сведчыць мемарыяльная дошка, у 1939 г. у доме жылі і працавалі пісьменнікі А.Т. Твардоўскі і Б.Л. Гарбатаў.