зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_57

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1904 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак № 3 па вул. Суворава ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Год пабудовы - 1904 г., з чырвонай цэглы. У 1960-я гг. дабудаваны да фасада дома № 5. 

Аднапавярховы першапачаткова прамавугольны ў плане будынак. Урэзаная з паўночна-ўсходняга боку прыбудова з лесвічнай клеткай дома № 1 змяніла форму плана. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны спрошчана. Галоўны фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі вітрын і дзвярным праёмам без дэкору. Бакавымі фасадамі будынак прымыкае да суседніх дамоў.

Гэты дом ніколі не выкарыстоўваўся як жылы. Хутчэй за ўсё, гэта была маленькая аднапавярховая прыбудова да дома № 1. Такія прыбудовы ў цэнтральнай частцы горада выкарыстоўваліся як памяшканні для невялікіх крам або рамесных майстэрняў. 

У 1939 г. дом быў муніцыпалізаваны.

У сярэдзіне 1970-х гг. у будынку размясцілася адна з першых савецкіх гарадскіх кавярняў – кавярня “Сняжок”. Цяпер будынак № 3 выкарыстоўваецца як аптэчная крама.