зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_58

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1920 - 1930 гг.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак пабудаваны ў міжваенны перыяд у стылі канструктывізму. У розных крыніцах згадваюцца дзве даты пабудовы дома - 1920 г. (Генплан развіцця горада Кобрына - БелНДІПГорадабудаўніцтва, 2003 г.) i 1930 г. (Тэхнічны пашпарт БТІ). Першапачатковы ўладальнік i аўтар праекта будынка не высветлены. 

Будынак мае мемарыяльнае значэнне. У ім з 1964 г. па 1970 г. жыў легендарны лётчык Мілан Настасіч - гонар трох дзяржаў - Югаславіі, СССР i Беларусі. 

Настасіч Мілан Гeopгіевіч, палкоўнік. Нарадзіўся 29 снежня 1923 г. у г. Біеліна (Югаславія). Пасля акупацыі Югаславіі войскамі гітлераўскай Германіі (1941) пайшоў у партызаны. З мая 1943 г. каміcap роты Народна-вызваленчай apміі Югаславіі (НВАЮ). У студзені 1944 г. стаў камісарам штурманскай школы НВАЮ на вызваленай саюзнымі войскамі тэрыторыі Італіі, затым Егіпта. Удзельнічаў у складзе штурмавой эскадрыллі ў баявых дзеяннях напрыканцы вайны. У верасні 1948 г. у знак нязгоды з палітыкай I. Броз-Ціта на бамбардзіроўшчыку Пе-2 югаслаўскіх ВПС пераляцеў на тэрыторыю СССР. Яму дазволілі служыць лётчыкам у ВПС СССР. Пасля заканчэння ў 1959 г. Ваенна-паветранай акадэміі, камандаваў палком стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-16. У 1960 г. перайшоў у верталётную авіяцыю, у жніўні 1962 г. прызначаны камандзірам сфарміраванага iм 65-га асобнага верталётнага палка, які з 1964 г. базіраваўся ў Кобрыне. З 1970 г. у адстаўцы, жыў у Мінску. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, а таксама югаслаўскімі “За заслугі перад народам” i “За храбрасць”, шматлікімі медалямі. Памёр 21 лютага 1999 г. Імем М. Г. Настасіча названа вуліца ў Кобрыне.