Шыфр
112Е000383_59
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1896 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 5 па вул. Суворава ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына.
Пабудаваны ў 1896 г. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе, страчаны элементы дэкору, балкон. Сучасны выгляд набыў пасля рамонту ў 2009 г.
Аднапавярховы з былым мансардным паверхам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.
Звестак хто быў першым уладальнікам ўчастка і хто пабудаваў цагляны дом № 5 у архівах не выяўлена.