зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Вуліца Інтэрнацыянальная пачыналася ад паўднёвага кута Рыначнай плошчы і ішла ў накірунку г. Ратна (Украіна). Гістарычныя вядомыя назвы вуліцы Ратненская, Славянская, Пераца, з 1941 г. Інтэрнацыянальная. Забудова захавалася фрагментарна, пераважна на цотным баку вуліцы. Будынкі галоўным чынам датуюцца пачаткам – першымі дзесяцігоддзямі ХХ ст., маюць сядзібны характар з дворыкамі і палісадамі.

Дом № 1 быў пабудаваны ў 1953 г. для размяшчэння бытавых майстэрняў і магазіна. Не выключана, што будынак пабудаваны на падмурках гістарычнага будынка.

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Вуглы будынка і галоўны фасад крапаваны плоскімі лапаткамі. На галоўным фасадзе сіметрычна размешчаны два дзвярныя праёмы і над імі вокны  лесвічных клетак, якія памерамі адрозніваюцца ад астатніх аконных праёмаў. 

Да бакавога паўднёвага фасада прымыкае пазнейшая невялікая службовая прыбудова.