зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_61

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1902 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак № 9 пабудаваны ў 1902 г. як жылы дом.

Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны лаканічна.

Найбольш ранняя вядомая выява будынка - на фотапаштоўцы 1905 г., на якой добра бачны гандлёвыя рады (згарэлі ў Першую сусветную вайну) і двухпавярховы неатынкаваны цагляны дом № 9. Сцены на ўзроўні першага паверха выкладзеныя цэглай больш светлага адцення, у параўнанні з узроўнем другога паверха. Уваход у будынак - з боку вуліцы, перад уваходам - абгароджаны частаколам невялікі кветнік. Па ўспамінах старажылаў горада, у гэтым доме і дамах, размешчаных далей па вуліцы, пачынаючы з 20-х гг. XX ст. кватаравалі сем'і буйных гарадскіх чыноўнікаў, кіраўнікоў і служачых ўсіх рангаў.

На сённяшні дзень будынак № 9 з'яўляецца чатырохкватэрным жылым домам.