зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_62

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1900 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Дом з мезанінам (ад італ. mezzanino - надбудова над сярэдняй часткай жылога, звычайна невялікага дома, асабліва папулярны тып будынка ў XIX ст.)) пабудаваны ў 1900 г.  Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе з прыбудовамі да бакавых фасадаў.

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з пазнейшымі прыбудовамі да бакавых фасадаў. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны лаканічна.

На сённяшні дзень дом №11 – адзін з тыпавых “сталінскіх” будынкаў з састарэлай планіроўкай жылых памяшканняў, з'яўляецца часткай гістарычнай забудовы вул. Суворава і цэнтра горада. 

Будынак быў падвергнуты капітальнаму рамонту з мадэрнізацыяй фасадаў і заменай дахавага пакрыцця ў 2009 г. у ходзе падрыхтоўкі горада да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі - 2009". 

Параўноўваючы раннія фотавыявы будынка з яго сучасным выглядам можна адзначыць, што будынак зменены да непазнавальнасці.