Шыфр
112Е000383_64
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 13 па вул. Суворава ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына.
Пабудаваны ў 1900 г. У 1974 г. надбудаваны другі паверх. Сучасны выгляд набыў падчас рамонту ў 2009 г.
Двухпавярховы (другі паверх надбудаваны пазней) прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая.
Сёння шасцікватэрны жылы дом № 13 – адзін з тыпавых «сталінскіх» будынкаў з састарэлай планіроўкай жылых памяшканняў і высокімі столямі. Апошняя рэканструкцыя будынка з мадэрнізацыяй фасадаў і заменай дахавага пакрыцця, адбылася ў 2009 г. у ходзе падрыхтоўкі горада да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі -2009".