Будынак

Шыфр

112Е000383_65

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ - пач. ХХ ст.

Апісанне

Дом № 2 пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. як жылы дом з пякарняй, у 1925 г. рэканструяваны з дабудовай з паўночнага боку. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.

Двухпавярховы трапецападобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам з люкарнай. На ўсходнім фасадзе маецца ніжэйшая прыбудова і над ёй балкон. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. 

На сённяшні дзень выкарыстоўваецца як жылы дом.