Шыфр
112Е000383_66
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ ст.
Апісанне
Дом № 3 пабудаваны ў 1930-я гг. Захаваўся ў перабудаваным выглядзе, зменены аконныя і дзвярныя праёмы.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Да бакавога ўсходняга фасада з паўночнага краю зроблена невялікая прыбудова. На тыльным паўднёвым фасадзе прыбудаваны два тамбуры. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.
У 1939 годзе будынак быў нацыяналізаваны і перададзены на баланс Гаркамгаса. Падчас бамбардзіровак горада ў 1941 і 1944 гг. будынак ацалеў. У 1944 г. у будынку размясцілася кантора ДЭУ № 715, у суседнім доме злева (цяпер № 1 па вул. Чыгуначнай) знаходзіўся склад ДЭУ.
У 2009 г. у рамках падрыхтоўкі горада да рэспубліканскага фестывалю-кірмаша “Дажынкі-2009” будынак быў рэканструяваны.
На сённяшні дзень дом выкарыстоўваецца як жылы.