зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_67

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ - пач. ХХ ст.

Апісанне

Двухпавярховы будынак №4 пабудаваны ў пачатку ХХ ст. як жылы дом. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе. Сучасны выгляд набыў пасля рамонту ў 2009 г. 

Двухпавярховы трапецападобны ў плане з рызалітам на тыльным паўднёвым фасадзе будынак. Да рызаліта прымыкае пазнейшая ніжэйшая прыбудова. Накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, маюць шматлікія сляды пераробак, якія сказілі першапачатковы выгляд будынка.

Імёны першых уладальнікаў будынка невядомы. Не выяўлены і раннія фотавыявы дома. 

На сённяшні дзень будынак выкарыстоўваецца як жылы.