Шыфр
112Е000383_68
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г.Кобрын, вул. Чыгуначная, 6
Датаванне
пач. ХХ ст.
Апісанне
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасадная плоскасць першага паверха патынкаваная, другога абліцавана чырвонай цэглай. Вуглы будынка вылучаны лапаткамі. Аконныя праёмы перароблены, на галоўным фасадзе захаваліся сляды арачных абрамленняў, на бакавых і тыльным фасадах аконныя праёмы з клінчатымі перамычкамі, частка аконных праёмаў замуравана. Па перыметры будынка праходзіць карніз. Да бакавога заходняга фасада зроблена ніжэйшая прыбудова.