зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Жылы дом знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Кобрына, у квартале, які непасрэдна прымыкае да былой Рыначнай плошчы (сучасная пл. Свабоды). Будынак размешчаны ў глыбіні квартала. Датуецца пачаткам ХХ ст. Пабудаваны як жылы флігель. Размешчаны з водступам ад лініі забудовы вуліцы, у двары.

Мураваны прамавугольны ў плане будынак, з боку галоўнага фасада аднапавярховы з мезанінам, з тыльнага боку двухпавярховы. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. 

Дэкор мае рысы эклектычнай "цаглянай" архітэктуры. Рамонты і пераробкі, праводзімыя ў пасляваенны перыяд, у пэўнай ступені сказілі першапачатковы выгляд будынка.