Шыфр
213Г000038_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1956 - 1959 гг.
Стыль
эклектыка 1950-х г.
Апісанне
Будынак №16 з'яўляецца часткай суцэльнай забудовы і ўваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - Архітэктурны ансамбль вул. Кірава з вакзалам і Прывакзальнай плошчай, які знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Віцебска. Пяціпавярховы прамавугольны ў плане будынак шчыльна прымыкае да суседніх дамоў № 14 і 18. Пабудаваны ў 1959 г. як жылы дом з гандлёвымі і адмінстратыўнымі памяшканнямі на першым паверсе. Дадзены будынак з'яўляецца каштоўным элементам гістарычнага горадабудаўнічага асяроддзя, які дае ўяўленне пра забудову горада Віцебска 1950-х гадоў.