213Г000038_19
Шыфр
213Г000038
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 - 1954 гг.
Стыль
Неакласіцызм (савецкі манументальны класіцызм)
Архітэктурны ансамбль забудовы вул. Кірава створаны нанова пад кіраўніцтвам архітэктара В. Гусева. У праектаванні таксама прымалі ўдзел А. Данілава і В. Данілаў. Вуліца з'яўляецца важным гарадскім элементам і кампазіцыйнай воссю ў планіроўцы цэнтральнай часткі горада. Праходзіць перпендыкулярна вул. Леніна. Шырыня вуліцы 66 м, у тым ліку бульвар 24 м, дзве праезджыя часткі па 12 м і тратуары па 9 м. Цягнецца ад Прывакзальнай плошчы, дзе па цэнтральнай восі ўзведзены будынак вакзала, да Заходняй Дзвіны. Перад Кіраўскім мостам яе завяршаюць вежавыя аб'ёмы будынкаў гасцініцы "Дзвіна" і інтэрната каледжа сувязі. У забудове вул. Кірава дамінуюць 4- і 5-павярховыя жылыя дамы з памяшканнямі гандлёвага і грамадскага прызначэння на першых паверхах.Кампазіцыя вуліцы заснавана на стылявым адзінстве пластычнага вырашэння фасадаў з выкарыстаннем элементаў класічнай спадчыны. Цэласны характар забудове прыдаюць прыкладна аднолькавыя працягласць і вышыня будынкаў, падабенства гарызантальных і вертыкальных чляненняў (карнізы, цягі, пілястры і інш.) Фасадныя плоскасці ўзбагачаюць балконы, эркеры і іншыя архітэктурныя элементы.
213Г000038_19
213Г000038_9
213Г000038_10
213Г000038_11
213Г000038_12
213Г000038_13
213Г000038_14
213Г000038_15
213Г000038_16
213Г000038_17
213Г000038_1
213Г000038_2
213Г000038_3
213Г000038_4
213Г000038_5
213Г000038_6
213Г000038_7
213Г000038_8
213Г000038_18
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён