Шыфр
213Г000038_16
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1957 - 1959 гг.
Стыль
Сталінскі ампір
Апісанне
Будынак № 17 размешчаны па вул. Кірава і з'яўляецца часткай суцэльнай забудовы Архітэктурнага ансамбля вул. Кірава з вакзалам і Прывакзальнай плошчай. Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка вырашана вышэйшым сяміпавярховым аб'ёмам накшталт вежы. Пабудаваны ў 1959 г. як інтэрнат электратэхнікума сувязі. Дадзены помнік з'яўляецца каштоўным элементам гістарычнага горадабудаўнічага асяроддзя, які дае ўяўленне пра забудову горада Віцебска 1950-х гадоў у стылістыцы Сталінскага ампіру.