Шыфр
213Г000038_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1959 г.
Стыль
Эклектыка 1950-х гадоў
Апісанне
Будынак №6 размешчаны на скрыжаванні сучасных вуліц Кірава і Дзімітрава і з'яўляецца часткай суцэльнай забудовы Архітэктурнага ансамбля вул. Кірава з вакзалам і Прывакзальнай плошчай. Пабудаваны ў 1959 г. як жылы дом з гандлёвымі памяшканнямі на першым паверсе. Дадзены будынак з'яўляецца каштоўным элементам гістарычнага горадабудаўнічага асяроддзя, які дае ўяўленне пра забудову горада Віцебска мяжы 1950-1960-х гадоў у эклектычным стыле (Сталінскі ампір).