зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000395_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Вуліца Першамайская – адна з магістральных вуліц горада. З’яўляецца адным з асноўных архітэктурна-планіровачных элементаў гістарычнага ядра  Кобрына. Гістарычная забудова вуліцы прадстаўлена ў асноўным жылымі і грамадскімі будынкамі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і 1920 – 1930-х гг. Гэта пераважна аднапавярховыя адной стылістыкі дамы, размешчаныя па лініі вуліцы, некаторыя мелі мансардныя паверхі. Да нашага часу на вуліцы захоўваецца маштабная малапавярховая забудова. 

Будынак № 22 пабудаваны ў 1930-я гг., па неафіцыйных звестках у пачатку ХХ ст. як жылы дом, рэканструяваны ў 2009 г.

Гэта аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, бакавое крыло -- аднасхільным. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Вуглы будынка вылучаны лапаткамі, апрацаванымі пад руст.  Галоўны фасад прарэзаны трыма прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, аб’яднаных у адну рамку. З усходняга краю аконны праём замураваны.

На дваровым фасадзе зроблена сучасная тэраса пад навесам.