113Г000395_1
Шыфр
113Г000395
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Вуліца Першамайская – адна з магістральных вуліц горада. З’яўляецца адным з асноўных архітэктурна-планіровачных элементаў гістарычнага ядра Кобрына. З даўніх часоў была шчыльна забудавана, на вуліцы сяліліся купцы, рамеснікі, агароднікі. Тут знаходзіліся ўчасткі, якія належалі Спаскаму манастыру, касцёлу, яўрэйскаму кагалу.
Гістарычная забудова вул. Першамайскай прадстаўлена ў асноўным жылымі і грамадскімі будынкамі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і 1920 – 1930-х гг. Гэта пераважна аднапавярховыя адной стылістыкі дамы, размешчаныя па лініі вуліцы, некаторыя мелі мансардныя паверхі. Да нашага часу на вуліцы захоўваецца маштабная малапавярховая забудова.
У архітэктурным рашэнні фасадаў дамоў выкарыстаны характэрныя для таго перыяду аконныя і дзвярныя ліштвы, лапаткі, нішы, філёнгі, карнізы. Будынкі, што фарміруюць забудову вул. Першамайскай, захаваліся з пэўнымі стратамі гістарычнага аблічча. Галоўным чынам, жылыя дамы і грамадскія будынкі падвергліся перабудовам падчас аднаўлення пасля вайны, у 1960 – 1980-я гады, у пачатку 2000-х гадоў. Многія будынкі атрымалі цяперашні выгляд пасля рамонту ў 2009 годзе.
113Г000395_1
113Г000395_2
113Г000395_3
113Г000395_4
113Г000395_5
113Г000395_6
113Г000395_7
113Г000395_8
113Г000395_9
113Г000395_10
113Г000395_11
113Г000395_12
113Г000395_13
113Г000395_14
113Г000395_15
113Г000395_16
113Г000395_17
113Г000395_18
113Г000395_20
113Г000395_21
113Г000395_22
113Г000395_23
113Г000395_19
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён