зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000395_16

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1910 г.

Апісанне

Гістарычная забудова вул. Першамайскай прадстаўлена ў асноўным жылымі і грамадскімі будынкамі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і 1920 – 1930-х гг. Гэта пераважна аднапавярховыя адной стылістыкі дамы, размешчаныя па лініі вуліцы, некаторыя мелі мансардныя паверхі. Да нашага часу на вуліцы захоўваецца маштабная малапавярховая забудова. 

Будынак № 30 пабудаваны ў 1910 г. як жылы дом, рэканструяваны ў 2005 –  2008 гг. Знешні выгляд будынка скажоны.

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя. На галоўным фасадзе вуглы будынка вылучаны лапаткамі. У наш час фасад зменены: замураваны два аконныя і дзвярны праём у цэнтры, страчаны аконныя абрамленні з філёнгамі. 

На бакавых фасадах вокны прамавугольныя без дэкору, часткова пераробленыя. На тыльным фасадзе прыбудаваны тамбур.