Шыфр
113Г000395_17
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1893 г.
Апісанне
Гістарычная забудова вул. Першамайскай прадстаўлена ў асноўным жылымі і грамадскімі будынкамі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і 1920 – 1930-х гг. Гэта пераважна аднапавярховыя адной стылістыкі дамы, размешчаныя па лініі вуліцы, некаторыя мелі мансардныя паверхі. Да нашага часу на вуліцы захоўваецца маштабная малапавярховая забудова.
Будынак № 32 пабудаваны ў 1893 г. як яўрэйская бальніца.
Аднапавярховы П-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам з люкаорнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральны аконны праём перароблены з дзвярнога. Захаваліся рэшткі дзвярнога партала з прамым сандрыкам. Бакавы заходні фасад члянёны лучковымі вокнамі, дэкарыраванымі лучковымі сандрыкамі і замковымі камянямі. Дзвярны праём аформлены брылем на ажурных літых кранштэйнах. Фасады завершаны карнізам. З тыльнага боку да бакавых крылаў зроблены пазнейшыя прыбудовы.
Будынак захаваўся без значных перабудоў на фасадах.