Шыфр
113Г000395_18
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІХ - ХХ стст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 39 - жылы дом па вул. Першамайскай. Дом уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Забудова вул. Першамайскай", з'яўляецца адным з тыповых прадстаўнікоў грамадзянскай архітэктуры канца XIX - пачатку XX стст. Дом пабудаваны ў першай палове ХХ ст. як жылы, у 1949 г. адноўлены як жылы шматкватэрны дом.
Параўнанне выявы дома на фотаздымках 1967 г. і 1987 г. з сучасным выглядам дазваляе зрабіць выснову, што вонкавы выгляд будынка і яго планіровачная структура істотных змен не зведалі, за выключэннем асобных дзвярных і аконных праёмаў. У 1971 г. былы ўваход з боку вул. Першамайскай быў закладзены цэглай. Замест яго быў выкананы іншы ўваход - з боку ўсходняга бакавога фасада, на месцы былога аконнага праёму.
Тыя ж фотаздымкі сведчаць, што ў пасляваенныя гады будынак меў металічны дах, які захаваўся, верагодна, з даваеннага часу. На фотаздымку 1987 г. дах ужо шыферны. У цяперашні час шыфернае пакрыццё афарбавана.