Шыфр
113Г000395_20
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1899 г.
Апісанне
Цагляны жылы дом № 45 па вул. Першамайскай - найстарэйшы гарадскі будынак, будаўніцтва якога датуецца, паводле матэрыялаў архіўнага фонду Кобрынскага бюро РУП "БАГР і ЗК", 1899 годам. У тыя часы будынак па праве можна было назваць тыповым прадстаўніком так званай "цаглянай архітэктуры", аб чым сведчаць захаваныя асобныя фрагменты чырвонацаглянага дэкору. Дом першапачаткова быў без вонкавага аздаблення фасадаў. Вонкавае аблічча і выразнасць будынка ствараліся ўмелымі рукамі будаўнікоў, якія дасканала валодалі мастацтвам дэкаратыўнай цаглянай муроўкі.
Будаўніцтва цагляных будынкаў у канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў на галоўных плошчах і вуліцах горада віталася гарадской управай як спосаб гарантавання пажарнай бяспекі. Гаспадарамі цагляных будынкаў з'яўляліся, як правіла, людзі не бедныя, а сам будынак функцыянальна выкарыстоўваўся і як жыллё, і як памяшканне для невялікага бізнэсу.
Дом № 45 - аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад патынкаваны, члянёны лучковымі аконнымі праёмамі з падаконнымі карнізамі і прамавугольнымі плоскімі філёнгамі. Завершаны фасад прафіляваным карнізам. Бакавы ўсходні фасад перабудаваны з сілікатнай цэглы. Да бакавога заходняга фасада прыбудаваны тамбур.