Шыфр
113Г000395_22
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Апісанне
Будынак № 65 пабудаваны ў 1900 г. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе, сучасны выгляд набыў пасля рамонту ў 2009 г.
Будынак складаецца з двух аб’ёмаў (былыя № 63 і 65), аб’яднаных у 1977 г. ўстаўкай агульнага ўваходнага тамбура. Будынак атрымаў адзін № 65.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад патынкаваны, фланкіраваны лапаткамі, завершаны карнізам. Фасадная плоскасць члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных абрамленнях з падаконнымі карнізнымі паяскамі і прамымі сандрыкамі. На тарцовым фасадзе вокны ў буйных абрамленнях з сандрыкамі. На дваровым фасадзе дзве невялікія прыбудовы. Дваровы фасад без дэкору, прарэзаны аконнымі праёмамі, завершаны карнізам. Два будынкі (№ 63 і 65) аб'яднаны ў адно цэлае.