зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000398_11

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1910 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Дом № 18 пабудаваны ў 1910 г. як гандлёвая лаўка альбо майстэрня. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.  

Аднапавярховы прамавугольны ў плане невялікі будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя, вырашаны спрошчана. На галоўным і бакавым паўднёва-ўсходнім фасадах аконныя і дзвярны праёмы без дэкору.  Завершаны фасады карнізам.

У 1939 г. будынак №18 быў муніцыпалізаваны. У 1941-1942 гг. у перыяд акупацыі будынак № 18 увайшоў у рысу гета “Б” (звыш 1 800 чалавек). Уся рухомая і нерухомая маёмасць на акупаваных тэрыторыях абвяшчалася ўласнасцю вермахта.

Пасля вызвалення Кобрына будынак быў адноўлены. У 1950 г. па рашэнні гарвыканкама будынак выкарыстоўваецца як гандлёвая ўстанова. Адзін час тут размяшчаўся пункт продажу піва. У 1970-я гг. будынак падвяргаецца рэканструкцыі, з боку дваровага (паўночнага) фасада да яго выконваецца цагляная прыбудова. У канцы 1980-х - пач. 1990-х гг. тут функцыянуе “Гардаведка” Кобрынскага БТІ. 

Пачынаючы з 1992 г. пэўны час будынак выкарыстоўваўся як крама адзення і абутку. У 2009 г. у доме была зроблена частковая рэканструкцыя: заменена дахавае пакрыццё, зменена вонкавае аздабленне. У цяперашні час у ім функцыянуе цырульня.