Шыфр
113Г000398
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Савецкая
Датаванне
канец ХІХ– 1-ая палова ХХ ст.
Апісанне
Вуліца Савецкая – адна з магістральных вуліц горада. З’яўляецца адным з асноўных архітэктурна-планіровачных элементаў гістарычнага ядра Кобрына.
Гістарычная забудова вул. Савецкай прадстаўлена рознымі тыпамі будынкаў канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і 1920 – 1930-х гг. У пачатку вуліцы жылыя дамы адна- і двухпавярховыя, з мансардамі і мезанінамі, у асноўным эклектычнай стылістыкі. Вуліца была шчыльна забудавана, у тым ліку і ўнутры кварталаў. Як правіла, на першых паверхах размяшчаліся гандлёвыя крамы, тракціры, чайныя, піцейныя ўстановы, майстэрні рознага роду і інш. Уладальнікі жылі на верхніх паверхах ці мансардах. Такі характар забудовы тлумачыўся блізкасцю рынка, таму на пачатковым адрэзку вуліцы дамы былі прыстасаваны да бойкага ўкладу жыцця. Тут жылі больш заможныя гараджане, гандляры, рамеснікі (шаўцы, краўцы, пекары і інш.), таму іх дамы мелі больш прадстаўнічую архітэктуру з элементамі дэкору. Шмат дамоў было ўзведзена ў тэхніцы цаглянага стылю (цяпер патынкаваныя).
У канцы вуліцы на перыяд другой паловы ХІХ – пачатак ХХ ст. былі размешчаны казармы, затым казённы вінны склад. Будынкі комплексу захаваліся часткова, тым не менш прадстаўляюць даволі кампактны варты ўвагі фрагмент забудовы прамысловага тыпу.
У складзе комплексу былога казённага віннага складу добра захавалася ўязная мураваная брама – адзіны помнік малой архітэктурнай формы не толькі ў забудове вул. Савецкай, а ў цэлым у гістарычным ядры горада.
Культавыя пабудовы ў забудове вуліцы прадстаўлены двума яўрэйскімі малітоўнымі дамамі (№ 25 і 30). Будынкі размешчаны ў глыбіні кварталаў. Будынак № 25 захаваўся ў даволі скажоным перабудовамі выглядзе.