зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000398_13

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1932 г.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Дом № 24 пабудаваны ў 1932 г., па другіх звестках у 1939 г. як жылы дом адваката, сучасны выгляд набыў у выніку рэканструкцыі з прыбудовай у 2006 – 2008 гг.

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты складаным вальмавым дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны гладка, члянёны рознавялікімі аконнымі праёмамі без дэкору. Галоўны фасад з заходняга боку вылучаны  ступеньчатым парапетам. 

У час Вялікай Айчыннай вайны будынак выкарыстоўваўся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі для адной са службаў гарадскога кіраўнічага апарата. Пасля вызвалення Кобрына ў 1944 г. некаторы час будынак выкарыстоўваўся як жыллё для першых сакратароў райкама партыі. 

У перыяд да 1950 г. будынак займала адміністрацыя КДБ. 

У 1978 г. будынак быў перададзены дзіцячай спартыўнай школе і выкарыстоўвалася для заняткаў шахматна-шашачнага гуртка. У будынку праходзілі трэніроўкі шахматыстаў і турніры па шахматах розных узроўняў. 

У канцы 2009 г. будынак быў перададзены пракуратуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.