Шыфр
113Г000398_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1895 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Пабудаваны ў 1895 г. як яўрэйскі малітоўны дом, захаваўся ў рэканструяваным выглядзе, цяперашні выгляд атрымаў пасля рамонту ў 2009 г. Размешчаны ў глыбіні квартала.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі без дэкору, на тыльным фасадзе захаваліся падаконныя карнізныя паяскі. Вуглы будынка вылучаны філянговымі лапаткамі. З боку тыльнага фасада існуе пазнейшая пад аднасхільным дахам невялікая прыбудова.
У 1939 г. усе яўрэйскія рэлігійныя ўстановы былі ліквідаваныя, частка габрэйскіх рэлігійных і палітычных лідэраў была арыштаваная. Будынак № 30, які належаў яўрэйскай абшчыне, быў нацыяналізаваны і перададзены прадпрыемству, пасля ператворанаму ў тэкстыльна-трыкатажную арцель "Чырвоны сцяг". З 1981 г. па 1994 г. у будынку размяшчалася раённая фільматэка. У 1994 г. фільматэка Кобрынскага раёна была расфармаваная, а сам будынак быў перададзены раённаму дому творчасці дзяцей і моладзі і выкарыстоўваўся ў якасці адміністрацыйнага да 2002 г. З лютага 2002 г. і па гэты дзень у будынку № 30 размяшчаецца бухгалтэрыя.
У ходзе пасляваенных рамонтаў і рэканструкцый знешні выгляд будынка быў некалькі зменены. Змены датычыліся галоўным чынам, дзвярных і аконных запаўненняў, формы даху.