зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000398_19

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Савецкая, 87

Датаванне

1905 - 1915 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак скурна-венералагічнага дыспансера размешчаны ў цэнтры ўчастка. Раней быў аднапавярховы прамавугольны ў плане, абліцаваны чырвонай цэглай. Пад час рэканструкцыі надбудаваны другі паверх. Захаваліся фасады, члянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі з замковым каменем і падаконнымі карнізнымі паяскамі. 

Будынак супрацьтуберкулёзнага дыспансера размешчаны каля ўваходнай брамы. Будынак мураваны аднапавярховы накрыты аднасхільным дахам. Фасады атынкаваны, вырашаны гладка, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з падаконнымі карнізнымі паяскамі.

Службовы будынак размешчаны ў паўднёва-ўсходнім куце ўчастка. Будынак аднапавярховы Г-падобны ў плане. Раней быў не тынкаваны, абліцаваны чырвонай цэглай. Фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі з замковым каменем і падаконнымі карнізнымі паяскамі. Цяпер фасады патынкаваныя, завершаны карнізам, над прамавугольнымі аконнымі праёмамі колерам зроблена імітацыя замковых камянёў.