Шыфр
113Г000398_20
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Савецкая, 88
Датаванне
1870 г.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты аднасхільным дахам. Фасады не тынкаваныя, абліцаваныя чырвонай цэглай. Да тарцовага паўднёвага фасада, арыентаванага на вуліцу, прымыкае ніжэйшая прыбудова з драўлянай верандай. Галоўны заходні фасад, арынтаваны на школьны двор, вылучаны з левага боку рызалітам. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі і падаконнымі карнізамі, завершаны карнізам з сухарыкамі. У рызаліце існаваўшы дзвярны праём замураваны да ўзроўню аконнага. Тыльны ўсходні фасад вырашаны глухой сцяной.