Будынак

Шыфр

113Г000398_23

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Савецкая, 96

Датаванне

1895 г.

Апісанне

Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады не тынкаваныя, абліцаваныя чырвонай цэглай. Па перыметры будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Фасады прырэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі клінчатымі перамычкамі з замковым каменем, падаконнымі карнізнымі паясамі. Да бакавога ўсходняга і тыльнага фасадаў прыбудаваны драўляныя тамбуры, да бакавога заходняга фасада зроблена пазнейшая прыбудова з цэглы.