Шыфр
113Г000398_27
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Дом № 103 пабудаваны ў 1905 г. для паштова-тэлеграфнай канторы. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам з люкарнамі. Фасады патынкавыныя і пафарбаваныя, члянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Паводле апісання 1987 г., вокны мелі прафіляваныя ліштвы і падаконныя нішы. Выступаючая рызалітам заходняя частка будынка дабудавана ў 1960-я гг.
Верагодна, у міжваенны перыяд будынак № 103 мог выкарыстоўвацца як памяшканне натарыяльнай канторы і юрыдычнай кансультацыі
Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 г. будынак №103 быў часова заняты адной з воінскіх часцей, якія размяшчаліся ў Кобрыне. Пасля вызвалення будынка вайскоўцамі ў 1949 г. у доме размясціўся народны суд Кобрынскага раёна. У 2000 г. сюды пераехаў Кобрынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У 2009 г. уласнікам будынка была выканана яго частковая рэканструкцыя: заменена дахавае пакрыццё, выкананы вонкавыя аздобныя працы.